ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ.

Створаны ў 1928 у Мінску пры Бел. радыёцэнтры на аснове аркестраў Бел. муз. тэхнікума і БДТ-1. З 1930 у штаце радыёцэнтра, з 1937 у складзе Бел. філармоніі. З 1961 Дзярж. сімф. аркестр БССР, з 1980 акадэмічны. Гал. дырыжор М.​Кац (з 1997). У рэпертуары творы рус. і зарубежных кампазітараў-класікаў, сучасных кампазітараў, сімф. і вак.-сімф. творы бел. аўтараў, у т. л. Л.​Абеліёвіча, М.​Аладава, У.​Алоўнікава, А.​Багатырова, С.​Бельцюкова, У.​Будніка, Г.​Вагнера, В.​Войціка, Я.​Глебава, У.​Дарохіна, В.​Капыцько, С.​Картэса, В.​Кузняцова, А.​Мдывані, П.​Падкавырава, Я.​Паплаўскага, Р.​Пукста, Дз.​Смольскага, А.​Хадоскі, К.​Цесакова, Я.​Цікоцкага, М.​Чуркіна і інш. Сярод аркестрантаў (1997): Р.​Ігнацьеў (кларнет), В.​Ціхевіч (флейта).

У розны час у аркестры працавалі дырыжоры А.​Бяссмертны, І.Гітгарц, М.​Міхайлаў, І.Мусін, Т.Каламійцава, М.Шнейдэрман, В.Афанасьеў, В.Дуброўскі, В.Катаеў, Ю.Яфімаў, П.​Д.​Панэл; канцэртмайстар Ю.Гершовіч. салісты-інструменталісты С.Асновіч і Г.Клачко (скрыпка), В.Волкаў (труба), Г.Забара (кларнет), П.Кірыльчанка (альт), Б.Скабло (віяланчэль), С.Сяргеенка (флейта), В.Фралоў (габой), Ч.Юшкевіч (валторна). З аркестрам выступалі вядомыя рас. і зах.-еўрап. дырыжоры А.Гаўк, Дз.Кітаенка, Я.Мраеінскі, Н.Рахлін, Ю.Сіманаў, У.Федасееў, Ю.Цемірканаў, К.​Зандэрлінг. К.​Мазур, К.​Эстэррайхер, піяністы Л.Аборын, Э.Гілельс, К.Ігумнаў, Г. і С.​Нейгаўзы, С.Рыхтэр, П.Серабракоў, Я.​Фліер, Б.​Джайніс, Х.Л.Клайберн, Дж.​Огдан, Д.​Полак, Г.Чэрны-Стэфаньская; скрыпачы І.Бязродны, Л.Коган, Д.Ойстрах, М.​Палякін, М.Эрдэнка, І.Менухін, І.​Сгэрн і інш.

Літ.:

Журавлев Д.Н. Государственный симфонический оркестр Белорусской ССР. Мн., 1961;

Загородний ГН Белорусская государственная филармония. Мн., 1981;

Капилов А.Л. Государственный симфонический // Неман. 1981. № 5.

А.​Л.​Капілаў.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь.

т. 6, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)